Продкi i нашчадкi

Материал из Проектная деятельность в ИОС XXI века на базе ВГУ имени П.М.Машерова
Перейти к: навигация, поиск

Содержание

Авторы проекта

Кажарская Юлія Генадзьеўна, Касатая Алёна Аляксееўна

Тема проекта

"Продкі і нашчадкі"

Предмет, класс

Беларуская літаратура, 9 клас

Краткая аннотация проекта

Праект па вучэбнай тэме «Вобразы царскага чыноўніцтва і шляхты ў камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”» рэалізоўваецца ў рамках вучэбнага прадмета беларуская літаратура па раздзеле «Па шляху сінтэзу: Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм». Зацікаўленасць вучняў выяўляецца з дапамогай правядзення віктарыны па змесце твора. У ходзе выканання праекта вучні дзеляцца на 5 груп. Кожная група рыхтуе характарыстыку вобразаў: першая группа працуе над вобразам Пісулькіна, другая – Кручкова, трэцяя– Івана Цюхай-Ліпкага і Ціхона Пратасавіцкага, чацвертая – Грышкі і Марысі, пятая – Куторгі. На першых занятках адбываецца знаёмства вучняў з жыццёвым і творчым шляхам В. Дуніна-Марцінкевіча, з літаратуразнаўчымі паняццямі фарс, вадэвіль. Кожная група самастойна адбірае патрэбны матэрыял, абмяркоўвае рысы характару, мову, учынкі герояў, скаладае кластары і сінквейны. Канчатковы вынік выканання праекта – гэта абарона групамі кластараў, якія ўтрымліваюць у сабе вынікі даследчай работы, асабістых разважанняў і прадстаўленне сінквейнаў “Шляхта”, “Царскае чыноўніцтва”. Калектыўнае абмеркаванне, вынікі, ацэнкі.

Планируемые результаты обучения

Пасля заканчэння праекта вучні набудуць наступныя прадметныя уменні:

  • Характарызаваць сістэму вобразаў п’есы, разумець сутнасць канфлікту ў драматычным творы;
  • Рыхтаваць разгорнуты адказ на праблемнае пытанне;
  • Аргументавать выбар способу пошуку інфармацыі ў глабальнай сетцы інтэрнэт;
  • Праводіць параўнальны аналіз пошуковых сістэм у залежнасці ад віду інфармацыі

Асобасныя ўменні:

  • арганізаваць сваю дзейнасць у адпаведнасці з сацыяльнымі нормамі і правіламі паводзін у групах і зруртаваннях
  • павысіць ступень талерантнасці як нормы ўсвядомленых і добразычлівых адносін да другога чалавека, яго погляду і магчымасцям
  • развіваць камунікатыўныя навыкі,
  • набываць вопыт работы супрацоўніцтва ў мікрагрупе, калектыве

Метапрадметныя ўменні:

  • самастойна планаваць шляхі дасягення мэтаў на аснове аналізу ўмоў і сродкаў іх дасягнення, вылучаць альтэрнатыўныя спосабы дасягнення мэтаў і выбіраць з іх найбольш эфектыўныя
  • навучыцца прыёмам самаарганізацыі і самакантролю

Вопросы, направляющие проект

Основополагающий вопрос

Як трэба жыць чалавеку, каб праславіць свой род?

Проблемные вопросы

  • Што з’яўлялася сэнсам жыцця пінскай шляхты?
  • Як паўплывае жыцце і дзейнасць герояў п’есы на будучае іх нашчадкаў?
  • На прыкладзе герояў камедыі “Пінская шляхта” выявіце, як трэба жыць, каб праславіць свой род?
  • Якімі вы ўяўляеце сабе герояў п’есы? Апішыце іх знешні выгляд.
  • Калі, у якіх сітуацыях адбываецца знаемства чытачоў з Пісулькіным, Кручковым, Пратасавіцкім, Цюхай-Ліпскім, Грышкам і Марысяй, Куторгам?
  • З дапамогай якіх моўных сродкаў паказваюцца ў п’есе бюракратызм, нахабства, цынічнасць царскага чыноўніцтва, раскрываецца духоўная абмежаванасць засцянковай шляхты?
  • Назавіце асноўныя рысы характару герояў п’есы
  • Як характарызуюць героя іншыя дзейныя асобы?

Учебные вопросы

  • Як у “Пінскай шляхце” спалучаны якасці вадэвіля і фарса. У чым гэта выявілася?
  • Назавіце тэмы, узнятыя ў творы. Што паўплывала на ix выбар?
  • У чым праявілася майстэрства драматурга пры характарыстыцы персанажаў?
  • Як вы разумееце прымаўку «На назе бот рыпіцъ, а ў гаршку трасца кіпіць» у дачыненні да высмеянай у п’есе шляхты?
  • Чым вас зацікавіла камедыя В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».
  • Якія творы рускай, магчыма, іншых літаратур пераклікаюцца з камедыяй “Пінская шляхта”?

План проведения проекта

На першым уроку вучні знаёмяцца з жыццёвым і творчым шляхам Дуніна-Марцінкевіча, літаратуразнаўчымі тэрмінамі фарс і вадэвіль. Далей з дапамогай віктарыны “Чые гэта словы?” настаўнік высвятляе, наколькі ўважліва вучні прачыталі твор. Пасля віктарыны клас дзеліцца на групы, пасля якой кожнай групе аб'яўляецца адпаведная тэма (1. “Найяснейшая карона” станавы прыстаў Кручкоў”; 2. “Правая рука “найяснейшай кароны” Пісулькін”; 3 “Прадстаўнікі пінскай ваколічнай шляхты Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі”; 4. “Прадстаўнікі маладога пакалення шляхты Грышка і Марыся”; 5. “60-гадовы кавалер Куторга”. Прадстаўнікі кожнай групы павінны даць адказ на праблемнае пытанне “Як трэба жыць чалавеку, каб праславіць свой род?”. На другім уроку дзевяцікласнікі збіраюць дасье на сваіх герояў па плане:

  1. Апісанне знешнасці.
  2. Рысы характару.
  3. Паводзіны, учынкі.
  4. Мова
  5. Характарыстыка іншымі дзейнымі асобамі.

На трэцім, заключным, уроку кожная група абараняе свой кластар, адказвае на вучэбныя пытанні (1. Як у “Пінскай шляхце” спалучаны якасці вадэвіля і фарса. У чым гэта выявілася? 2. Назавіце тэмы, узнятыя ў творы. Што паўплывала на ix выбар? 3. У чым праявілася майстэрства драматурга пры характарыстыцы персанажаў? 4. Як вы разумееце прымаўку «На назе бот рыпіцъ, а ў гаршку трасца кіпіць» у дачыненні да высмеянай у п’есе шляхты? 5.Чым вас зацікавіла камедыя В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта». 6. Якія творы рускай, магчыма, іншых літаратур пераклікаюцца з камедыяй “Пінская шляхта”?). У якасці падагульнення складаюць сінквейн.

Визитная карточка проекта

Спасылка на файл

Публикация учителя

Пінская шляхта. Пінская шляхта2.

Презентация учителя для выявления представлений и интересов учащихся

Спасылка на файл

Пример продукта проектной деятельности учащихся

Ментальная карта(кластар) 1 групы вучняу

Материалы по формирующему и итоговому оцениванию

Адзнака навыкаў супрацоўніцтва

Крытэрыі ацэньвання ментальнай карты

Самаацэньванне сумеснай працы

Форма ацэньвання

Материалы по сопровождению и поддержке проектной деятельности

Ментальная карта

Полезные ресурсы

Сервисы web 2.0 в образовании

Программа Intel "Обучение для будущего"

Адукацыйны стандарт

сайт пра Дуніна-Марцінкевіча

Проекты с аналогичной тематикой

Портфолио Бабич Елены по теме "Беларусы праз прызму паэмы Я.Коласа "Новая Зямля""

Другие документы

Персональные инструменты
Пространства имён

Варианты
Действия
Навигация
Инструменты